Блог | Письмо беларуса, который берет за душу
Виртуальный мемориал погибших борцов за украинскую независимость: почтите Героев минутой вашего внимания!
Моєму батьку прийшов лист від його знайомого з Білорусі і він мене "торкнув", за цей місяць то єдиний такий текст або звернення із півночі, на який мені було не все одно, і він вартує вашої уваги.
Білоруси, нажаль, коли у них був шанс, замість вибору спротиву та боротьби за свою свободу вибрали "спокій".
І за свій вибір були жорстко покарані, а тепер через їх вибір страждаєм і ми. І там є люди, які це розуміють і відчувають.
Брати наші – це ті, хто зараз воюють (і не тільки на полі бою) за те, щоб знищити рфію і звільнити нарешті від її гніту усі народи, що її населяють та яким не пощастило бути її сусідами.
Білоруси - вставайте, бийтеся за свою і за нашу свободу!
Далі лист мовою оригіналу.
Добрага часу содняў, пан Віталь!
Неверагодна ўдзячны Вам за ліст!
Я ганаруся, што ў мяне ёсць такі выдатны чалавек, як Вы.
Калі пачалося гэта вар'яцтва, я не мог паверыць у існасць таго, што адбылося. Гэта не ўкладаецца ў нармальныя мазгі!
Я сыходзіў з розуму на працягу 5 содняў, калі глядзеў Ютуб і звесткі ў Тэлеграме. Сэрца абліваецца крывёй ад таго, што робяць рашысцкія захопнікі.
Пан Віталь, мне сорамна, да адчаю сорамна, што з тэрыторыі моёй краіны ляцяць ракеты по мірным людзям, іх хатам. Жах ад таго, што гінуць малыя дзеці.
Я не магу перадаць словамі, што адбывваецца ў мяне ў душы. Мне сорамна перад усімі украінцамі за маю радзіму. Я плачу цяпер, калі пішу гэты ліст.
Я не магу нармальна спаць, працаваць.
Вельмі балюча за тое, што ўсё гэта зроблена паміж нашай волі дзьвума ненармальнымі, з'ехаўшымі з глузду дыктатарамі-фашыстамі. Балюча за тое, што я амаль нічога не магу зрабіць. Напэўна Вы ведаеце, што наша беларускае грамадства знаходзіцца ў 37-ым годзе. У нас у турму кідаюць за не таго колеру шкарпэткі. Я ўжо не кажу пра высказванні.
Я раблю тое малое, што магу зрабіць. На занятках у каледжы ўжо дарослыя дзеці, я паведаміў ім пра падзеі ва Украіне, прасіў не жартаваць і памятаць, што кожную хвіліну рускія окупанты абстрэльваюць украінскія гарады і вёскі, на галовы украінцаў ляцяць бомбы. Я вучням сказаў, што з гэтага моманту я буду радавацца кожнаму забітаму расейскаму акупанту, кожнаму знішчанаму расейскаму летаку, танку, гармаце, караблю. Адна дзяўчына заплакала...
Нажаль, сёння многія дзеці разумеюць лепш за дарослых, асляплёных тэлевізійнымі прапагандонамі.
Я не магу маўчаць, але не магу выйсці і на плошчу і мне за гэта сорамна.
Пан Віталь, я не апраўдваюся. Беларусь – канцлягер, шталаг. Беларусы – вязні.
Я кожны дзень гляжу перадачы Дзмітрыя Гардона, ён таленавіты чалавек. Я ведаю, што адбываецца.
Я магу ўявіць, што ў рэчаіснасці гэта выглядае жудасна. Мароз ідзе па скуры ад вар'яцтва "расейскіх міратворцаў".
Я ганаруся Вамі, я ганаруся усімі украінцамі, іх мужнасцю, неверагоднай любоў'ю да свайго народу, сваёй Радзімы!!!
Маё сэрца з Вамі!!!
Я кожны дзень малюся за Вас, за Украіну!
Беражыце сябе!!!
Калі ласка, пішыце хоць некалькі слоў.
Вы самыя лепшыя, самыя моцныя людзі ва ўсім свеце! Перамога будзе за Вамі!
Слава Украіне!!!